/ Навіны / Салянкін Васілій Паўлавіч

Салянкін Васілій Паўлавіч

Салянкін Васілій Паўлавіч (14.01.1913- 1983) – начальнік  інжынернай службы 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, маёр

Нарадзіўся 14 студзеня.1913 г. на ст. Даўжанская Свярдлоўскага р-на Луганскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Скончыў сямігадовую школу на ст. Пераязная, у 1933 г., у 1939 г. – Луганскі чыгуначны тэхнікум. Да 1935 г. працаваў тэхнікам дыстанцыі пуці Мінеральныя воды Паўночна-Каўказскай чыгункі. 31 студзеня 1935 г. прызваны ў РСЧА. Чырвонаармеец асобнага сапёрнага эскадрону 10 казачай дывізіі (1935-1937), курсант Тамбоўскага кавалерыйскага вучылішча (1937-1939). Камандзір узвода 8 асобнага сапёрнага эскадрона 14 кавалерыйскай дывізіі (1939-1941). Член ВКП(б) з сакавіка 1941 г. З першага і да апошняга дня без перапынку ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Намеснік камандзіра 8 особнага сапёрнага эскадрона 14 кавалерыйскай дывізіі (06-12.1941), камандзір 8 асобнага сапёрнага эскадрона і начальнік інжынернай службы 14 кавалерыйскай дывізіі (12.1941-0119.44), корпусны інжынер 3 гвардзейскага кавалерыйскага корпуса (01-08.1944), начальнік інжынернай службы 6 гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі (08.1944-05.1945).

Узнагароды: два ордэны Чырвонага Сцяга, ордэны Айчыннай вайны І і ІІ ступені, ордэн Чырвонай Зоркі, медалі “За абарону Сталінграда” (22.12.1942), “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”. Вайну скончыў у званні маёра. Дэмабілізаваўся ў 1947 г. Тэхнічны інспектар абкама Звяза будаўнікоў цяжкай індустрыі (1946-1947), намеснік начальніка 15 дыстанцыі шляху (1948-1951), намеснік начальніка 6-ай дыстанцыі шляху (1951-1952) у г. Варашылаўградзе і Варашылаўградскай вобласці. Намеснік камандзіра в/ч 0405 па вытворчасці будаўніцтва, Паўночная ВА (1952-1953), старшы інжынер па верхнім будынку шляху аддзела МТС 38 чыгуначнай брыгады (1953-1957). Прымаў удзел у будаўніцтве чыгункі Мурманск-Печанга. Старшы інжынер транспартнага аддзела Луганскага аблупраўлення хлебапрадуктаў (1957-1959), дарожны майстар, начальнік мехучастка 15 дыстанцыі пуці ў г. Луганску (1959-1969), будмайстар (1969-1973). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1965 г.). Памёр у 1983 г.

Васілій Паўлавіч успамінае: “На подходах к городу Лида, как всегда перед боем, мы внимательно изучали местность по карте и дополняли ее разведывательными данными. На карте значилась небольшая река, которая проходила по восточной окраине города, поэтому в передовые порядки наступающей 6-ой дивизии был направлен саперный эскадрон капитана Тарасова.

На восточную окраину города я вместе с зам. командира корпуса тов. Добрушиным прибыл утром еще тогда, когда шли бои в центре города в районе железнодорожной станции, саперы занимались оборудованием переправы вброд  и небольшого моста. Место, где можно было организовать переправу вброд, указали женщины крайнего домика, в районе которого стояла одна пушке и зенитная установка на автомашине для прикрытия работы саперов.

Когда саперы были заняты своей работой на переправе, то в это время с восточной стороны, откуда пришли и мы, атаковала нас группа немцев численностью до 200 человек. Саперам пришлось прекратить работу и с помощью пушки и зенитной установки принять бой. Немцы были рассеянны, и путь в город был для них закрыт, тем самым была ликвидирована угроза частям, которые вели бой в центре города.

Во второй половине дня город был полностью освобожден от фашистских захватчиков, вечером по пятам отступающих частей противника мы выступили на запад в направлении города Гродно”. (Ф. 150, оп.2 д.5)