«Рушэнне на Грунвальд. Лідская харугва» – праграма выходнага дня, якая будзе цікавая і дарослым, і дзецям.
Праграма ўключае наведванне замка, экскурсію і інтэрактыўную забаву на свежым паветры.
Вы зможаце пазмагацца на мячах з рыцарамі, навучыцца страляць з лука і прыняць удзел у сярэднявечных гульнях.
Працягласць праграмы – да 100 хвілін.
Кошт:
дарослыя – 21 руб., студэнты – 18 руб., школьнікі – 16 руб.
Запрашаюцца групы ад 20 чалавек!