26 студзеня 2019 года ў 13: 00 на базе Лідскага гісторыка-мастацкага музея пройдзе раённы экалагічны конкурс “Экалогія. Чалавек. Будучыня.”
У конкурснай праграме ўдзельнічаюць 5 каманд, удзельнікі адборачнага завочнага этапу “фларыстычны навагодні вянок”, якія прадставілі работы з прыродных матэрыялаў да 23 снежня 2018 г. па выніках завочнага конкурсу ў другім этапе прымуць удзел каманды: Ваверскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, Пяскоўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-базавая школа, Мінойтаўская СШ, а так жа школ горада Ліды №12 і №15. Ацэньваць веды і падрыхтоўку будуць члены журы складаецца з педагогаў і эколагаў. Пераможцу чакае прыз і ўдзел у абласным конкурсе, які пройдзе 16 лютага 2019 г.
Запрашаем усіх жадаючых прыйсці і падтрымаць любімую каманду і ўсіх удзельнікаў. Прыходзьце ўсёй сям’ёй, класам, нам патрэбна ваша падтрымка. Уваход-вольны!