/ Навіны Фотасправаздачы / Прэзентацыя “Дары лесу”

Прэзентацыя “Дары лесу”

Сезон збору грыбоў пачынаецца з канца жніўня і заканчваецца лістападам. З надыходам восені лес літаральна ажывае, а яго паляны пакрываюцца стракатымі капялюшыкамі самых разнастайных грыбоў, многія з якіх лічацца сапраўдным дэлікатэсам і з’яўляюцца жаданымі трафеямі заядлых грыбнікоў. Як жа не памыліцца і не прынесці ў кошыку смяротна небяспечнага двайніка?

Спіс ядомых грыбоў досыць вялікі. Налічваецца больш за 250 разнавіднасцяў ядомых грыбоў.

На прэзентацыі «Дары лесу», якая прайшла ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, былі прадстаўлены ядомыя і ядавітыя грыбы, якія найбольш часта сустракаюцца ў нашай мясцовасці. Удзельнікі абмеркавалі іх назвы, асаблівасці збору і спосабы адрознення атрутных грыбоў ад ядомых.