5 лістапада 2018 года ў дзяржаўнай установе «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» прайшоў раённы фестываль музеяў устаноў адукацыі, прысвечаны Году малой радзімы, які праводзіўся ў рамках раённай дэкады гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны рэгіёну «Мая малая радзіма».

Установы адукацыі падрыхтавалі віртуальную экскурсію з элементамі інтэрактыву праз музейныя прадметы свайго музея «Па роднай старонцы». Віртуальная экскурсія ўяўляла адзін з раздзелаў экспазіцыі музея або асобныя музейныя экспанаты, звязаныя з гісторыяй малой радзімы.


Прадстаўленыя прэзентацыі ўтрымлівалі не толькі дэманстрацыйны матэрыял, але і вынікі даследчай работы вучняў па выбранай тэматыцы.


6 лістапада ў музеі адбыўся фінал раённага краязнаўчага конкурсу «Знаходка года». Удзельнікі прадставілі творчую абарону музейнага прадмета асноўнага фонду выяўленага ў 2017 – 2018 навучальным годзе з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі.


У якасці гледачоў фестывалю прысутнічалі педагогі, адказныя за краязнаўчую працу, кіраўнікі музеяў, навучэнцы, прадстаўнікі саветаў музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі.












