У Лідскім музеі адкрылася часовая экспазіцыя «Погляд у мінулае: мода, стыль і прыгажосць».
На выставе прадстаўлены прадметы побыту, мужчынскія і жаночыя аксэсуары ХІХ – пач. XX стагоддзя. Унікальныя рэчы пакажуць наведвальнікам з’явы, без якіх мы не можам абысціся нават сёння. Гэта баль, тэатр, праменад, чаяванне і рукадзелле.
Прадстаўленая калекцыя належыць Установе «Музей «Замкавы комплекс «Мір» і ўключае 50 экспанатаў.
Часовая экспазіцыя суправаджаецца падрабязнымі анатацыямі. На стэндах размешчаны тэксты з выявамі касцюмаў, гравюр і іншых рэдкіх прадметаў з калекцыі музея.
Наведаць выстаўку можна на працягу месяца.