На музейна-педагагічным занятку “Песні вякоў на полі льняным” вы папоўніце багаж ведаў аб вырошчванні беларусамі лёну, прыкметах, павер’ях і традыцыях, якімі кіраваліся сяляне падчас сяўбы, збору ўраджаю. Пабачыце і нават патрымаеце ў руках прылады, якімі карысталіся продкі для атрымання валакна, трапання, часання, рыхтавання пражы. І не толькі! Вы самі зможаце стаць удзельнікамі працэсу пераўтварэння сцябла расліны ў валакно! Мы раскажам пра народны звычай «Вячоркі» і ўвядзём вас у свет народнага ткацтва як канчатковага выніку працы з лёнам.
#зіма #народны #побыт #традыцыі #прыкметы #апрацоўвалі #лён #прылады #працы #ткацтва