Восень. Канікулы. Надвор’е не радуе…
Выдатная нагода схадзіць з аднакласнікамі ў музей! У нас была весела і шматлюдна.
Выставы, экспазіцыі і музейна-педагагічныя заняткі на розныя тэмы і крэатыўныя адносіны вельмі збліжалі гасцей і супрацоўнікаў музея.
Вучні з розных школ горада і раёна наведалі выставы і экспазіцыі “Прырода Лідчыны”, “Сучаснае мастацтва краю”, “Восеньскі лістапад”, “Хрушчоўка 60-х”, “Прадметы побыту к.19-н.20 стагоддзя” і актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні музейна – педагагичных заняткаў “Колькі гадоў лыжцы?”, “Бабулин куфар”, “Як жылі нашы продкі”, “Што такое калекцыя або як стаць калекцыянерам?”
Паважаныя наведвальнікі, глядзіце фота відеарэпартаж і да новых сустрэч у музеі!