Паважаныя наведвальнікі! Запрашаем у своеасаблівае падарожжа па восеньскім народным календары. Яно пачынаецца ад першых асенінаў і паступова напаўняецца пахам воску, яблыкаў, хлеба з новага ўраджаю, водарам мелісы – услады сэрца, прыгажосцю ручнікоў , посцілак… І, канечне ж, на кожным этапе падарожжа, чалавек і яго праца, прадметы побыту, а таксама вераванні, традыцыі.
/ Навіны / “Падарожжа па восеньскім народным календары”