З 06 чэрвеня ў д. Таўлая пачала працу выстава лялек «У госці да
казкі», маладзечанскага майстра Святланы Кузьмічовай. На выставе
прадстаўлена 35 дыярам ў іх размешчана больш за 80 лялек па
сюжэтах народных, рускіх і савецкіх казак. Тут можна сустрэць і Гену з
Чабурашкай, і Снежную каралеву, і Баніфацыя, і Губкі Боба з Рэксам,
герояў з казкі пра рэпку і многіх іншых.
Выстава будзе доўжыцца да 5 жніўня. Усіх жадаючых дарослых
запрашаем ацаніць аўтарскі погляд Святланы Кузьмічовай на
персанажы мультфільмаў нашага дзяцінства. Дзяцей жа – убачыць
любімых герояў казак і пазнаёміцца з новымі.