/ Навіны / Навагоднія елачныя цацкі з ваты

Навагоднія елачныя цацкі з ваты

Распачынаем новы 2022 год з новай рубрыкі «Музейны тыдзень»
Музейны збор налічвае больш за 50 тысяч прадметаў. З некаторымі з іх мы пазнаёмімся ў «Фондавы панядзелак»

Сёння немагчыма ўявіць святкаванне Новага года без упрыгожанай елачкі. У крамах можна набыць цацкі на любы густ. Аднак не так даўно аздобы для навагодняй ялінкі рабілі дзеці і дарослыя сваімі рукамі. У такіх цацак ёсць душа, яны прыносілі ў хату цяпло, утульнасць і сапраўднае свята!
Адным з першых матэрыялаў для елачных цацак была вата – скручаная прэсаваная бавоўна, якой надавалі пэўную форму.
Навагоднія елачныя цацкі з ваты 30-60-х гг. ХХ ст. былі перададзены музею жыхарамі горада Ліды падчас акцыі, якая праходзіла на базе выстаўкі «Хрушчоўка 60-х». Калі ў вас ёсць падобныя цацкі, вы можаце перадаць іх музею і падарыць ім новае жыццё.

Віншуем усіх з навагоднімі святамі і запрашаем вас падзяліцца ў каментарах успамінам пра свой самы цікавы і запамінальны падарунак на Новы год.