Музеі ва ўсім свеце дзейнічаюць ужо некалькі стагоддзяў. Побач з імі ідуць сваім шляхам калекцыянеры. Побач, але не ў нагу … У апошні час мы, музейшчыкі, занепакоеныя, што сярод калекцыянераў з’явіліся, так званыя, чорныя капальнікі і збіральнікі. Гэта, уласна кажучы, калекцыянеры без душы. Людзі, у якіх дзве мэты: як мага танней купіць першакрыніцу, каб потым як мага даражэй прадаць яе. Часцей за ўсё такога чалавека не цікавіць ні гісторыя паходжання, ні легенда, ні далейшы лёс прадмета. Аднак, ёсць такія людзі, як Андрэй Фишбайн, якія хвалююцца аб захаванні артэфактаў на тэрыторыі рэгіёну. Андрэй Генадзевіч кажа, што калі хоць бы раз патрымаць у руках прадмет, які сваёй легендай пакінуў след у душы, то абавязкова ўзнікае жаданне займець яго ў калекцыю. Але не для сваіх мэтаў, а таму, што гэты прадмет не павінен быў пакінуць межы рэгіёну. Таму, што гэта – частка нашай культуры і павінна належаць нашым дзецям. І гэта, пагадзіцеся, і ёсць сапраўдны патрыятызм.
Дакрануцца матэрыяльнай культуры Лідскага краю можна на выставе з прыватнай калекцыі Андрэя Фишбайна “Прадметы побыту канца XIX – пачатку XX стагоддзя”.