Напярэдадні Дня маці ў атмасферна-этнаграфічную гасцёўню музея завіталі вучні 9 “А” класа ДУА “СШ №9 г. Ліды” і іх класны кіраўнік Багатка В.М.
“Народная педагогіка. Маці і дзіця” – праз такую тэму нашы наведвальнікі спасцігалі мудрасць продкаў у выхаванні дзяцей. Разважаючы над сэнсам прыказак, “узважвалі” на шалях вагаў суровыя адносіны ў выхаванні, а таксама бацькоўскую любоў і ласку. Засяродзілі ўвагу на выключнай ролі маці, якая была прыкладам цярпення, дысцыпліны, працавітасці, разважлівай мудрасці і мацярынскай велічы. Пабывалі і ў матчынай “школе пешчання”, “ажывілі” фотазону “Ля калыскі”, дружна праспявалі калыханку, а затым акунуліся ў атмасферу гульняў, якія, як і праца, мелі вялікае значэнне ў народнай педагогіцы. Не менш цікава было даведацца пра тагачасную сістэму пакарання дзяцей і сродкі вырашэнне канфліктных сітуацый.