/ Навіны / «На свята Каляды»

«На свята Каляды»

Каляндарна-абрадавыя святы! Яны напоўнены задорам, вяселлем, жартамі, а таксама таямніцамі і прыкметамі. Сярод іх – язычніцкае свята Каляды.

У час музейна-педагагічных заняткаў “На свята Каляды” наведвальнікі змогуць далучыцца да культурнай спадчыны нашых продкаў, стаць удзельнікамі змястоўнага мерапрыемства: пашырыць веды пра паходжанне зімовых свят ( найперш Каляды), акунуцца ў атмасферу векавых традыцый, атрымаць эстэтычнае задавальненне.

Пры падрыхтоўцы да свята ў нашых продкаў усё было падпарадкавана пэўным магічным дзеянням, прыкметам, накіраваным на паляпшэнне дабрабыту і жыццёвага лёсу. Пра гэта паведаміць міні-экскурсія “На свята Каляды”.

Гасціннасць – наша нацыянальная рыса. Што ж за Каляды без святочнага стала?! Тут можна даведацца, якія стравы рыхтавалі і чаму іх было дванаццаць, а таксама атрымаць рэцэпт прыгатавання куцці і, самае галоўнае, прыемныя ўражанні.

І напрыканцы – забаўляльныя заняткі імправізаванага калядавання.

Шчыра запрашаем у госцейкі да нас! Разам з Калядою будзем бавіць час!