Лідскі гісторыка-мастацкі музей падрыхтаваў незвычайную
праграму для выпускнікоў пачатковай школы, асноўная задача якой
– зрабіць свята незабыўным, незвычайным, задзейнічаць кожнага
вучня, дазволіць адчуць яму сваю значнасць.
Праграма складалася з квэста, гульняў, дыскатэкі. Кожны
ўдзельнік атрымаў памятны сувенір ад музея.
Падчас праходжання ўсіх этапаў квэста «Таямнічыя
прадметы», навучэнцам спатрэбілася кемлівасць, уменне працаваць
у камандзе, прыязнасць і пачуццё гумару. Удзельнікі свята
даведаліся, якія таямніцы хаваюць музейныя прадметы, і што іх
чакае ў будучыні.