/ Навіны / Музейны дыялог “На варце Радзімы”

Музейны дыялог “На варце Радзімы”

18 снежня на базе выстаўкі «Надзейны шчыт краіны» прайшоў музейны дыялог «На варце Радзімы», прысвечаны 61-ай гадавіне стварэння РВСН і 60-годдзю 49-ай ракетнай дывізіі. Ветэраны-ракетчыкі вялі актыўны дыялог аб патрыятычным выхаванні моладзі, аб супрацоўніцтве з рознымі ветэранскімі арганізацыямі Лідчыны. За актыўную дзейнасць шматлікія ветэраны былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. Старшыня ветэранскай арганізацыі «Ракетчык» Кірычэнка І.В. уручыў прысутным юбілейныя нагрудныя знакі.

Ветэраны і іх сваякі перадаюць у дар музею асабістыя рэчы, прадметы, звязаныя са службай у ракетных войсках. Новыя паступленні былі прадстаўлены на выстаўцы, яны папоўнілі музейныя калекцыі.

На мерапрыемства была запрошаная Ерчык Надзея Васільеўна, удава падпалкоўніка ў адстаўцы Ерчыка Івана Міхайлавіча. Надзея Васільеўна павіншавала ветэранаў са святам і перадала ў дар музею асабістыя рэчы, дакументы, фатаграфіі свайго мужа.

З 18 снежня ў музеі пачаў працаваць новы праект «Лёс чалавека», у якім праз дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы перадаецца лёс канкрэтнага чалавека ад дзіцячых гадоў да дарослага жыцця. Дадзены праект пачаўся з лёсу Ерчыка Івана Міхайлавіча.

Пасля ўрачыстай часткі ветэраны зайшлі ў госці да гаспадыні «беларускай хаткі». За кубкам гарбаты яны ўспаміналі сваю маладосць, родных і блізкіх, а таксама ваенную службу.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы.