/ Навіны / Музейны дыялог «Афганістан у лёсах маіх землякоў»

Музейны дыялог «Афганістан у лёсах маіх землякоў»

13 лютага ў музеі прайшоў музейны дыялог “Афганістан у лёсах маіх землякоў”. Госцем мерапрыемства стаў удзельнік вайны ў Афганістане Віктар Маісееў. У вучняў 10-х класаў ДУА “СШ № 10 г. Ліды” была магчымасць задаць пытанні Віктару Віктаравічу.

Віктар Віктаравіч расказаў школьнікам пра службу ў Афганістане ў 1981-1983 гг. Адвучыўшыся паўгода ў Лідскім індустрыяльным тэхнікуме, ён быў прызваны ў рады Узброеннных Сіл: Ліда – Гродна – Мар’іна Горка – Кушка (вучэбка) – Афганістан. Практычна ўсю службу правёў за рулём аўтамабіля, у складзе аўтакалонны дастаўляў авіяцыйнае паліва ў Кандагар. Жыць прыходзілася ў палатцы, а зрэдку і ў кабіне. Першачарговай задачай ворага была ліквідацыя аўтакалонны, якая вязла паліва. Не раз прыходзілася Віктару трапляць пад абстрэл. З-за небяспекі, якой яны падвяргаліся, іх называлі “рота смертнікаў”. Успамінаў Віктар Віктаравіч і сваіх баявых таварышаў, на жаль, некаторыя з іх не вярнуліся дадому. Напрыканцы мерапрыемства ён пажадаў маладому пакаленню быць годнымі сынамі сваёй Айчыны.