Штотыднёвыя бібліяграфічныя агляды.
Цудоўнае выданне Міжнароднай канфедэрацыі саюза мастакоў, надрукаванае выдавецтвам “Галар”, “МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ”.
Гэты альбом складзены Беларускім саюзам мастакоў у 2010 г. У змесце раздзелы “Жывапіс”, “Графіка”, “Скульптура”, “ДПМ”.
Для выгоды карыстання маецца імянны паказальнік мастакоў, анатацыі на трох мовах.
Высакаякасны шырокафарматны друк дазваляе ў поўнай меры любавацца аўтарскімі творамі мастакоў і скульптараў Беларусі.
Мастацкі альбом падораны нашаму музею Заслужанымі дзеячамі мастацтваў Беларусі Мурахверам В. С і Мягковай Л. М. у 2011 г.
Больш падрабязна пазнаёміцца з выданнем можна ў залі 21 Лідскага гісторыка-мастацкага музея.
/ Навіны / “Мастацтва Беларусі”