Заканчэнне дзіцячага садку —важная веха ў жыцці дзіцяці. Гэты момант хочацца запомніць, а лепш за ўсё захаваць прыемныя ўспаміны — гэта зладзіць вясёлае свята для ўсёй кампаніі.
ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» запрашае выпускнікоў дзіцячага садку на свята «Музейныя сакрэцікі». Інтэрактыўныя заняткі з Сарокай-Белабокай, вясёлыя гульні і конкурсы з Бабуляй Ёжкай і яе ўнучыкам Лешыкам, сюрпрызы і падарункі ад музея зробяць выпускны незабыўным. Завершыцца свята сапраўднай запальнай дыскатэкайз самымі вядомымі песенькамі з любімых мультфільмаў і не толькі.