/ Навіны / Міжнародны дзень варгана

Міжнародны дзень варгана

Хамус, кубыз, дорамб, маультромель, дрымба, зубанка…

Усё гэта назвы аднаго прадмета – варгана, прадстаўленага ў Лідскім замку 30 лістапада, у Міжнародны дзень варгана. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з рэдкім старажытным музычным інструментам XVI стагоддзя, даведацца пра гісторыю яго з’яўлення і асаблівасці прылады, акунуцца ў атмасферу Сярэднявечча, пачуць гучанне варгана.

Убачыць артэфакт змогуць усе ахвочыя ў бліжэйшы час на выстаўцы “Скарбы археалогіі”.