/ Навіны / Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду

Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду

9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.

Гэты дзень быў абвешчаны ў верасні 2015 г. Генеральнай Асамблеяй ААН. Дата была абрана невыпадкова: 9 снежня 1948 г. была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. 193 дзяржавы, якія аднагалосна прынялі Канвенцыю, пацвердзілі, што кожная краіна нясе асабістую адказнасць за абарону свайго насельніцтва ад генацыду, а таксама павінна прадухіляць падобныя злачынствы і заклікі да іх.

У Рэспубліцы Беларусь зацверджаны Закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Дакумент прыняты ў мэтах захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

У музеі праводзяцца гадзіны памяці, прысвечаныя ахвярам генацыду. Удзельнікі мерапрыемстваў у чарговы раз ушаноўваюць  памяць людзей, якія сталі ахвярай генацыду, і нагадваюць аб тым, што падобная палітыка ніколі не павінна паўтарыцца.