З 2014 года ў трэцюю сераду студзеня з мэтай папулярызацыі музеяў, мастацтва і культурнай спадчыны праходзіць акцыя #MuseumSelfieDay.
20 студзеня 2021 года Лідскі гісторыка-мастацкі музей далучыўся да міжнароднай акцыі і правёў сярод сваіх наведвальнікаў конкурс музейнага сэлфі. Удзельнікі конкурсу з 20 да 24 студзеня павінны былі размясціць на сваёй старонцы ў сацсетках сэлфі ў музеі, Лідскім замку ці доме Таўлая і адзначыць аккаун музея.
З перамогай у конкурсе супрацоўнікі музея павіншавалі Наталлю Анашкевіч, настаўніцу сярэдняй школы №11 горада Ліды і ўручылі сертыфікат на наведванне Лідскага замка на 2 асобы з экскурсіяй і сувенір.