А вы ведаеце, у назве якой фарбы прысутнічае вада? Правільна. У акварэлі. Гэта фарбы, асновай для якіх служаць растваральныя вадой рэчыва – клеі расліннага паходжання. Выкарыстанне акварэлі дазваляе дасягнуць эфекту лёгкасці выявы, плаўных пераходаў. І сёння, 23 лістапада, мы адзначаем Міжнародны дзень акварэлі. З’яўленне свята звязана з імем мексіканскага мастака Альфрэда Гуаці Роха. Менавіта ён у 1991 годзе падаў у ЮНЕСКА петыцыю, у якой прапанаваў пачаць правядзенне свята. Паперы разгледзелі і прынялі 23 лістапада таго ж года. Мастак папулярызаваў акварэль, лічачы, што яна можа паўнацэнна перадаваць прыгажосць свету.
На ілюстрацыі прадстаўлены аўтарскія працы Судара А. І. з фондаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея.
Больш акварэльных твораў вы можаце ўбачыць у нашым музеі!