/ Навіны / Манаў Фёдар Іванавіч

Манаў Фёдар Іванавіч

Манаў Фёдар Іванавіч – былы намеснік камандзіра па палітычнай частцы 86-га кавалерыйскага палка 32-ой кавалерыйскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса.

Нарадзіўся 2 кастрычніка 1913 г. у сяле Садовае Ніжнегорскага раёна Крымскай вобласці ў сям’і селяніна. Па нацыянальнасці балгарын.

У 1931 г. скончыў школу сялянскай моладзі. Працаваў на камсамольскай рабоце і сакратаром сельсавета (1932-1933), трактарыстам Белгорскай МТС (1934-1935). У кастрычніку 1935 г. прызваны ў Чырвоную Армію, служыў у 1-й Запарожскай чырвонага казацтва кавалерыйскага ордэна Леніна Чырванасцяжнай дывізіі імя Французскай кампартыі. Скончыў палкавую школу, экстэрнам – Тамбоўскае Чырвонасцяжнае кавалерыйскае вучылішча імя 1-й Коннай Арміі (1937).

Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам эскадрона 86-га кавалерыйскага палка, скончыў намеснікам камандзіра палка па палітычнай частцы. Удзельнік Ялецкай (зіма 1941) і Сталінградскай (1942) аперацый, вызвалення Смаленска і Ліды. Удзельнічаў у баях ва Усходняй Прусіі, Польшчы, Памераніі, на Эльбе. Тройчы паранены.

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны скончыў ваенную акадэмію імя Фрунзэ, служыў на камандных пасадах. У 1961 г. у званні палкоўніка звольніўся з Савецкай Арміі. Працаваў інструктарам Адыгейскага аблвыканкама ў г. Майкопе. Неаднаразова прыязджаў разам з Сяргеем Балгарыным у Ліду на дні вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, наведваў месцы баёў.

Звання “Ганаровы грамадзянін горада Ліды” ўдастоены ў 1966 г.

Фёдар Іванавіч успамінае: «После боя за Татарцы полк был усилен четырьмя самоходными установками (САУ-100)  и получил задачу,  следуя  в авангарде  глав­ных сил дивизии,  сходу ворваться  в гор. Лида. Подвергаясь непрерывным ударам авиации противника,  полк на  рысях к 16 часам дня подошел к г. Лида. Командир полка,  подполковник Труханов Алексей Федорович, приказал командиру 1-го  эскадрона  капитану Белухину (погиб в Восточной Пруссии  в январе 1945 г.)  спешить личный состав эскадрона и посадить десантом на само­ходные артиллерийские установки. На головную самоходку сел и я с командиром эскадрона Белухиным. Эскадрон десантом сходу ворвался на центральную улицу города, идущую с востока на запад. Наши бойцы из пулеметов и  автоматов вели  беспрерывный огонь по крышам домов, из чердаков которых немцы вели сильный огонь. Самоходки  с  коротких остановок вели огонь и уничтожали машины с пехотой противника и  тягачи,  на прицепах которых находились зенитные орудия. Улица узкая и пламя горящих домов жгло десантников. Через полтора ча­са (к 17.30) десант понес незначительные потери, вышел на запад­ную окраину города, отрезал отход убегающим из города фашистам на запад  и был в готовности  к отражению возможных атак противни­ка с Гродненского направления. Для уничтожения Лидского гарнизона, 86-ой кавалерийский полк вслед за десантом развернулся и в пешем строю вел бой по четырем улицам города,  идущих с востока на запад и к 19.00 вышел на западную окраину города,  взял пленных более 700  человек и захватил много орудий и минометов». (Ф.60 оп.2. д.2)