/ Архіў Фотасправаздачы / Майстэрня каштоўнасных арыентацый «Дзень маці пад знакам Багародзіцы»

Майстэрня каштоўнасных арыентацый «Дзень маці пад знакам Багародзіцы»

Музей з 9 па 13 кастрычніка чакае гасцей на майстэрне каштоўнасных арыентацый «Дзень маці пад знакам Багародзіцы».

Першыя госці мерапрыемства вучні 6 «Б» і 9 «Б» класаў ДУА«СШ № 11.» г. Ліды.


Вучні паглядзелі тэматычны відыя матэрыял. Айцец Арцемій разам з дзецьмі абмеркаваў прапанаваны фільм “Пакровы Божай Маці”. Бацюшка распавядаў пра храмы, якія ўзведзены ў Лідскім раёне ў гонар Божай Маці, а таксама праёў экскурсію па выстаўцы “Пад знакам Багародзіцы”.

Навуковы супрацоўнік музея прадставіў мультымедыйную прэзентацыю, паказаўшы вобраз Маці ў розныя гістарычныя перыяды.