/ Фотасправаздачы / Майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы», прысвечаная праваслаўнаму святу Пакровы Багародзіцы і Дню Маці.

Майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы», прысвечаная праваслаўнаму святу Пакровы Багародзіцы і Дню Маці.

З 9 па 15 кастрычніка 2019 г. у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі на базе выстаўкі «Нам 41-шы не забыць, нам 44-ты славіць» праходзіла майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы». Майстэрню наведалі навучэнцы і студэнты, а таксама жыхары горада.

Увазе наведвальнікаў быў прадстаўлены фільм «Гісторыя свята Пакровы Багародзіцы», выстава абразоў, прысвечаная Божай Маці, мультымедыйная прэзентацыя. У мерапрыемстве бралі ўдзел старшы навуковы супрацоўнік Валынец Н.М., першасная прафсаюзная арганізацыя ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей», святары Лідскага благачыння, сведкі ваеннага ліхалецця.

Святары абмяркоўвалі з навучэнцамі прагледжаны фільм, расказвалі пра тыпы абразоў, паказвалі патрыятычную ролю праваслаўнай царквы Лідчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Старшы навуковы супрацоўнік музея Валынец Н.М. праз дакументы, асабістыя рэчы, лісты, фатаграфіі канкрэтных жанчын раскрыла вобраз маці Лідчыны, на плечы якіх выпалі суровыя гады выпрабаванняў (маці партызан і падпольшчыкаў, воінаў-вызваліцеляў, вобраз маці розных рэлігійных канфесій.

Сведкі ваенных падзей падзяліліся дзіцячымі ўспамінамі пра вайну, пра свае сем’і, якія былі звязаны з партызанамі і падпольшчыкамі, а таксама пра сваіх маці, якія стараліся зберагчы іх ад вайны.

Сумесна з прафсаюзным камітэтам першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» была праведзена Рэспубліканская акцыя «Павіншуем маму разам!». Наведвальнікі мерапрыемства запоўнілі віншавальныя паштоўкі для сваіх мам.