/ Навіны Фотасправаздачы / Майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы»

Майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы»

Майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы», прысвечаная праваслаўнаму святу Пакровы Прасвятой Багародзіцы і Дню маці, прайшла ў музеі 14 кастрычніка 2021 г. на базе выставы «Грозна грымнула вайна». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4-га класа ДУА «СШ № 6 г. Ліды». Яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення праваслаўнага свята. На аснове краязнаўчага матэрыялу, выкарыстоўваючы мультымедыйную прэзентацыю, былі паказаны выпрабаванні, якія выпалі на долю маці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.