08.08.2024 у рамках інклюзіўнага праекта “Лідскі замак для ўсіх і кожнага” для атрымальнікаў сацыяльных паслуг ДУ “Лідскі сацыяльны пансіянат «Цяпло душы»” ў Лідскім замку праходзіла мерапрыемства “Магчымасці абмежаваныя, здольнасці бязмежныя”.
Мэта мерапрыемства – стварэнне ўмоў для азнаямлення з гісторыяй Лідскага замка і арганізацыя актыўнага вольнага часу з дапамогай правядзення гульнявых праграм з элементамі практыкаванняў, звязаных з псіхафізічнымі асаблівасцямі ўдзельнікаў.
У час правядзення мерапрыемства атрымальнікі сацыяльных паслуг ДУ “Лідскі сацыяльны пансіянат «Цяпло душы»” праслухалі аглядную экскурсію пра гісторыю Лідскага замка, паўдзельнічалі ў сярэднявечных спаборніцтвах (стральба з лука, серсо, гульня “яблык” і г.д.) разам з навучэнцамі ДУА “Ліцэй №1 г. Ліда”, больш падрабязна даведаліся пра гігіену ў сярэднявеччы, выканалі заданні на развіццё лагічнага мыслення, канцэнтрацыю ўвагі, разумовых здольнасцяў (нейрагімнастыка).
У завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і памятныя сувеніры.
Выказваем падзяку адміністрацыі ДУ “Лідскі сацыяльны пансіянат «Цяпло душы»” за супрацоўніцтва.