“Легенды з Лідскай зямелькі ад вешчуна Гедыміна Ліздзейкі” – тэатралізаваная экскурсія, арганізаваная Домам Валянціна Таўлая сумесна з Лідскім замкам.
Дык хто такі вяшчун Ліздзейка? Якімі легендамі і паданнямі напоўнены старажытныя муры Лідскага замка? Што вам вядома з беларускай міфалогіі? Якія багі і духі панавалі на нашых славянскіх землях?
Адказы на гэтыя пытанні можна атрымаць падчас тэатралізаванай вандроўкі.
Па папярэдніх заяўках.
Адрас: горад Ліда, вуліца Замкавая, 7, Дом Валянціна Таўлая. +375154 541552