/ Навіны / Культурна-адукацыйная праграма «Рэха продкаў»

Культурна-адукацыйная праграма «Рэха продкаў»

Мінаюць гады, мінаюць стагоддзі, а продкаў галасы і гукі іх жыцця, як рэха, даносяцца да нас, сучаснікаў, кранаюць сэрцы і нібы благаслаўляюць на добры і правільны шлях – шлях працалюбства, узаемадапамогі, любові да роднай зямлі, да бацькоў.

Культурна-адукацыйнай праграмы “Рэха продкаў”  рэалізуецца з 13 лютага 2024 года на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы” Лідскага гісторыка-мастацкага музея  і з’яўляецца важным інфармацыйным і выхаваўчым цэнтрам, унікальным даведнікам па этнаграфіі свайго рэгіёна для розых узроставых катэгорый.

Асноўная мэта:

Папулярызаваць сярод наведвальнікаў культурны пласт жыцця продкаў Лідскага рэгіёна і фарміраваць цэннасныя адносіны да спадчыны свайго народа, захавання мясцовых традыцый, побыту, духоўных каштоўнасцей Лідчыны (у тым ліку на тэрыторыі былога Лідскага павета).

Крыніцы для рэалізацыі праграмы

База атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы”.

Для рэалізацыі праграмы выкарыстоўваецца матэрыял, які маецца ў асноўным фондзе музея.

Паглыбленыя даследванні гісторыі экспанатаў у фондах музея паслужылі для таго, каб выявіць шэраг прадметаў, што ўжываліся ў Лідскім рэгіёне лакальна і мелі лакальныя назвы. У выніку такой працы быў створаны віртуальны праект “Слоўка за слоўкам”, які  з’яўляецца слушным дапаўненнем у рэалізацыі культурна-адукацыйнай праграмы “Рэха продкаў”.

Сувязь мінулага і сучаснага ў культурна-адукацыйнай праграме “Рэха продкаў”

Культурна-адукацыйная праграма “Рэха продкаў” прадугледжвае праз гарманічнае спалучэнне мінулага і сучаснага знаёміць наведвальнікаў з рознымі рамёствамі, якімі валодалі нашы продкі, а сёння адраджаюць таленавітыя майстры Лідчыны, і, такім чынам, папулярызаваць культурны пласт жыцця продкаў з розных бакоў.

Лідскі рэгіён багаты на таленты. Ён славіцца шматлікімі майстрамі, якія адраджаюць старадаўнія рамёствы. Пры стварэнні культурна-адукацыйнай праграмы “Рэха продкаў” вырашылі скарыстаць цудоўную магчымасць супрацоўніцтва з народным майстрам Рэспублікі Беларусь па ткацтву – Сільвановіч Валянцінай, з майстрам па пляценні з раслін – Пятрашка Наталляй, майстрам па выцінанцы – Шафак Дар’яй, майстрам па кераміцы – Ярашэвіч Валянцінай.

Роля культурна-адукацыйнага праграмы “Рэха продкаў” ў працы з падрастаючым пакаленнем

Матэрыял, назапашаны падчас рэалізацыі культурна-адукацыйнай праграмы “Рэха продкаў”, запатрабаваны дашкольнымі і агульнаадукацыйнымі ўстановамі для правядзення прадметных музейных урокаў, факультатываў, тэматычных пазакласных мерапрыемстваў і з’яўляецца вытокам неабходнай інфармацыі аб малой радзіме.

Формы і метады па рэалізацыі задач, акрэсленых культурна-адукацыйнай праграмай “Рэха продкаў”

Тэматычныя эксурсіі і музейна-педагагічныя заняткі, інтэрактыўныя экскурсіі з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў, правядзеннем майстар-класаў, а таксама з выкарыстаннем пастановак тэатра ценяў “Ліхмікі” і інш.

 —————–

Культурна-адукацыйная праграма “Рэха продкаў” мае дастатковы патэнцыял, каб годна далучыцца да ўдзелу ў розных праектах, у тым ліку, у міжнародным культурным супрацоўніцтве.

Так з 20 па 21 красавіка 2025 г. у Дзяржаўным музеі “Смаленская крэпасць” у Расіі праходзілі дні ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”. На адкрытай пляцоўцы ля сцен Грамавой вежы працавала і пляцоўка этнаграфічнай накіраванасці.

З накопленым матэрыялам прынялі ўдзел у Міжнароднай выстаўцы-кірмашы турыстычных паслуг “Адпачынак 2025” у г. Мінску.

Культурна-адукацыйная праграма “Рэха продкаў” ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” адзначана Дыпломам І ступені ў намінацыі “За лепшую культурна-адукацыйную праграму” на VI Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”.