Невычэрпнай крыніцай беларускай самабытнасці, нацыянальнай годнасці, духоўнай скарбніцы нашага народа з’яўляецца беларуская культура.
Вывучэнне і папулярызацыя беларускай культуры – гэта ўнікальны стымул адвечнага руху наперад, база фарміравання асобы маладога пакалення.
Вялікую ролю адыгрывае адраджэнне народных традыцый і рамёстваў. Гэта не толькі стварэнне новых твораў на ўзор першакрыніц, гэта захаванне гістарычнай памяці нашых таленавітых продкаў.
Культурна-адукацыйная праграма “Рэха продкаў” праз гарманічнае спалучэнне мінулага і сучаснага знаёміць наведвальнікаў з рознымі рамёствамі, якімі валодалі нашы продкі, а сёння адраджаюць таленавітыя майстры Лідчыны і Гродзенскага рэгіёна, папулярызуе культурны пласт жыцця продкаў праз беларускі народны каляндар.