Коннаў Аляксандр Андрэевіч нарадзіўся 4 кастрычніка 1919 г. у в. Кацяніна Варненскага раёна Чалябінскай вобласці ў сям’і ўральскага казака. Рана пазнаў гора, стаў сіратой яшчэ ў дзяцінстве, вымушаны быў працаваць нараўне з дарослымі. У 1932 г. скончыў Кацянінскую пачатковую школу, затым вучыўся ў Варненскай сярэдняй школе. У 1940 г. скончыў Свярдлоўскае ваеннае вучылішча, атрымаў званне лейтэнант. Быў накіраваны камандзірам узвода станкавых кулямётаў у 141-ы стралковы полк 5-й ордэна Леніна стралковай дывізіі ў г. Курган. У канцы жніўня 1940 г. полк быў пераведзены ў мястэчка Плешчаніцы Мінскай вобласці. А 5 мая 1941 г. выехаў у летнія лагеры пад Гродна, там Аляксандр сустрэў вайну. Адступаў з Гродна да Мінска. Тройчы трапляў у палон і столькі ж уцякаў.
У верасні 1942 г. А. Коннаў з групай у 15 чалавек дайшоў да вёскі Дакудава Лідскага раёна. У снежні стаў камандзірам атрада «Іскра» і з’яўляўся ім да вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Партызанскі атрад пад яго камандаваннем быў адным з лепшых у Заходняй Беларусі.
А. А. Коннаў успамінаў: «Первоначально в основном боевые действия организовывались небольшими засадами, разгром небольших гарнизонов, молочных заводов, а основное – не давали фашистам взять хлеб у крестьян, в помещичьих усадьбах, забирали хлеб, увозили, раздавали и прятали у крестьян, а если нельзя было вывезти, то сжигали…»
З аўтабіяграфіі Аляксандра Андрэевіча: «…Мы отдавали все, что могли, чтобы приблизить час освобождения от фашистской оккупации! Нам помогало население Лидского района: давало крышу для укрытия от непогоды, транспорт для быстрой переброски, прятало для нас впрок хлеб, а если нужно, то одиночек и небольшие группы укрывало от полицаев и немцев, давало место раненым. Такие деревни, как Докудово, Ольховка, Бурносы, Петры и ряд других и вовсе назывались партизанскими. Деревня Ольховка была нашим штабом, д. Бурносы – нашим портом, д. Докудово дала нам самое большое количество смелых партизан».
«8 июля 1944 г. отряд «Искра» соединился с регулярными частями Красной Армии в районе д. Морино, Кривичи, Ольховка. На день соединения с Красной Армией отряд состоял из трех рот, 6 взводов, 12 отделений, 264 человека, из них 9 коммунистов, 11 кандидатов, 61 комсомолец.
Отряд «Искра» за три года войны спустил под откос 61 эшелон, разбито и повреждено 68 паровозов, 76 вагонов с живой силой противника, 21 вагон с техникой, 22 с боеприпасами, 60 с продовольствием, 13 с углем. В результате крушений погибло 3550 гитлеровцев, ранено 1279. Проведено 20 боев и засад, при этом убито 137 гитлеровцев. Захвачено: 3 пулемета, 3 автомата, 53 винтовки, 17 пистолетов». Выписка из сводного отчета о проделанной боевой и диверсионной работе партизанской бригады имени Кирова Лидского межрайцентра с момента организации бригады по 15 июля 1944 г. (НАРБ, Ф. 3500, оп. 4 д. 253, лл. 22-28).
Пасля вызвалення Ліды прызначаны камандзірам знішчальнага батальёна пры Лідскім гаррайаддзеле МУС, у жніўні 1944 г. выехаў у Мінск у Беларускі штаб партызанскага руху. Працаваў у Баранавічах у аргаддзеле аблвыканкама, старшы камендант школы ФЗО №1 у Барысаве (1945 г.). У 1946 г. выехаў у Чалябінскую вобласць, інспектар па нарыхтоўках, скончыў курсы бухгалтараў (1949 г.), старшы бухгалтар маслазавода (1949-1950 гг.).
Лёс наканаваў былому камандзіру партызанскага атрада цяжкія выпрабаванні. Арыштаваны, сядзеў у лагеры ў Магаданскай вобласці (1950-1966 гг.). Пры арышце быў пазбаўлены ўзнагарод. У лістападзе 1967 г. правая нага была ампутавана. Атрымліваў пенсію 30 руб. Жыў у вясковай хаце, меў каня, карову, птушак. Даведаўшыся пра цяжкую жыццёвую сітуацыю свайго камандзіра, у вышэйстаячыя органы сталі пісаць партызаны-саслужыўцы, якія дабіліся вяртання яму добрага імя і ўзнагарод. Памёр Аляксандр Коннаў 23 студзеня 1973 г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі. Рашэннем гарвыканкама ў 1973 г. 4-я Маскоўская вуліца была пераіменавана ў вуліцу імя Аляксандра Андрэевіча Коннага.
Былы партызан Іосіф Лернер пісаў пра А. Коннага: «Я знаю его как храброго командира, бесстрашного патриота нашей Родины, который был очень внимателен к своим подчиненным, любил их, а они любили его. Для каждого из нас он был не только командиром, но и чутким другом, братом. Было у него и такое качество русского человека-коммуниста, как интернационализм. В отряде «Искры» были люди разных национальностей».
У фондах музея сёння захоўваюцца аўтабіяграфія, успаміны А. Коннага, перапіска з супрацоўнікамі музея, публікацыі ў газетах, паштоўкі. Некаторыя з іх прапаноўваем вашай увазе.