Лідскі гісторыка-мастацкі музей віншуе з навагоднімі святамі і аб’яўляе конкурс на лепшае фота ля «Музейнага дрэва»!
Прыз – запрашальны білет на 2 асобы ў музей, Лідскі замак і дом Валянціна Таўлая.
Умовы:
– зрабі фота ля Музейнага дрэва
– апублікуй фота на сваёй старонцы ў Інстаграм
– адзнач у публікацыі @lixmuseum
– зрабі акаунт агульнадаступным, каб мы бачылі публікацыю
– не выдаляй пост да заканчэння розыгрышу
Пераможца будзе вызначаны шляхам галасавання 15 студзеня 2024 года.
P.S. З дапамогай маркера вы можаце напісаць на нашых снегавіках навагодняе пажаданне, якое абавязкова здзейсніцца ў новым 2024 годзе!