Паважаныя сябры! Нядаўна на старонках віртуальнага праека «Слоўка за слоўкам» быў размешчаны матэрыял пад назвай «Травяны выраб». У артыкуле мы расказалі, што на лідскі рынак за пакупкамі многія нашы продкі хадзілі з кашолкамі, сплеценымі з травы рагозу, чароту ці іншых балотных раслін.
Нядаўна аўтэнтычную кашолку для гасцёўні музей атрымаў у дар з Мядзельскага раёна. Для нас каштоўнасць яе ў тым, што прынцып пляцення – адзін у адзін, як на фотаздымку, які датуецца 1916 г.
Змяшчаем фотаздымак кашолкі і запрашаем далучыцца да пошукаў «травяных» экспанатаў. Форма кашолак можа быць самая розная – і гэта каштоўна! А можа, хтосьці прыгадае іншыя назвы гэтага вырабу? Будзем рады супрацоўніцтву.












