Мабыць, кожнаму з нас у дзяцінстве пад Новы год даводзілася выразаць з паперы сняжынкі, ажурныя ўзоры і тэматычныя фігуркі, каб упрыгожыць імі вокны да свята.
Старажытнае мастацтва выразання з паперы сёння захоўваюць і развіваюць народныя майстры и прафесіяналы. Напярэдадні Калядаў і Новага года ў выставачнай зале Лідскага замка адбылося ўрачыстае адкрыццё аўтарскай выстаўкі таленавітай лідчанкі Дар’і Шафак “Карункавыя мары”, на якой прадстаўлены традыцыйная і сучасная выцінанка.
/ Навіны / Карункавыя мары