Калюжны Іван Пракоф’евіч (1902 – 1979) – былы камандзір 32-ой Смаленскай кавалерыйскай дывізіі, генерал-лейтэнант.
Нарадзіўся 1 лістапада 1902 г. у Данецкай вобласці. Да 1918 г. вучыўся і працаваў па найму. У Чырвонай Арміі з 1918 года, удзельнік Грамадзянскай вайны. У рады УКП(б) уступіў у 1924 г. У 1938 г. скончыў ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Вялікую Айчынную вайну сустрэў на пасадзе намесніка камандзіра 36 кав. дывізіі імя Сталіна. Узельнічаў у абарончых баях. 30 чэрвеня 1941 г. каля Нясвіжа быў паранены, ледзь выбраўся з акружэнння. Пасля лячэння і да чэрвеня 1942 г. камандаваў 1-й, затым 10-й Кубанскай казачай дывізіяй 17 казачага корпуса ў складзе войск Паўночна-Каўказскага фронту. З чэрвеня 1942 г. па красавік 1943 г. камандаваў Новачаркаскім кавалерыйскім вучылішчам. У складзе вучылішча летам 1942 г. удзельнічаў у абарончых баях пры адыходзе войск Чырвонай Арміі на Каўказ. У верасні 1943 г. пераведзены на пасаду камандзіра 32-ой кавалерыйскай дывізіі і ваяваў з ёй да канца вайны. У складзе войскаў Заходняга фронту дывізія паспяхова дзейнічала ў Смаленска-Раслаўльскай наступальнай аперацыі, за што ёй было прысвоена найменне Смаленская (25.09.1943). З 20 чэрвеня 1943 г. яна ў складзе конна-механізаванай групы генерала М. С. Аслікоўскага ўдзельнічала ў Беларускай, Віцебска-Аршанскай, Мінскай і Віленскай наступальных аперацыях. За ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях за авалоданне г. Ліда дывізія была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга (25.7.1944).
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава ІІ ст., Кутузава ІІ ст., Багдана Хмяльніцкага ІІ ст., Чырвонай Зоркі, медалямі.
Ганаровы грамадзянін г. Ліды з 1964 г. Неаднаразова прыязджаў у Ліду, сустракаўся з мясцовымі жыхарамі. У музеі захоўваюцца яго ўспаміны, фатаграфіі, віншавальныя паштоўкі.
І. П. Калюжны ўспамінае: «С утра 8 июля славные дивизии 3-го гвардейского корпуса, в том числе и лихие «смоленцы» на всем фронте сбили противника, форсировали р. Гавью и устремились к г. Лида, беспощадно уничтожая на своем пути нашего кровного врага – немцев. «Смоленцам» достался тяжелый участок на подступах к г. Лида – грязный и болотистый, пришлось вести тяжелые бои с частями СС, которые прикрывали отход их главной группировки. Здесь дивизия разгромила и пленила до 1,5 полков СС и с боем форсировала р. Лидея и ударом с юга овладела частью города и ж/д вокзалом, отрезав пути отхода противнику по шоссе и железной дороге. Одновременно с этим 65-й кавалерийский полк, которым командовал белорус Костенич, захватил шоссе, направленное на Белицу, Барановичи…. На подступах к Лиде славные конники «смоленцы» много уничтожили фашистов и их техники. Захвачено много эшелонов, груженых различным дорогим военным добром: оружием, боеприпасами, продовольствием».