/ Навіны / Інтэрактыўны занятак “Ільняныя гісторыі”

Інтэрактыўны занятак “Ільняныя гісторыі”

На інтэрактыўным занятку “Ільняныя гісторыі” вы папоўніце багаж ведаў аб вырошчванні беларусамі лёну, прыкметах, павер’ях і традыцыях, якімі кіраваліся сяляне падчас сяўбы, збору ўраджаю. Пабачыце і нават патрымаеце ў руках прылады, якімі карысталіся продкі для атрымання валакна і яго апрацоўкі: трапання, часання, скручвання ў нітку. Цікавай будзе інфармацыя пра ільняныя вырабы, абярэгавую ролю лёну, выкарыстанне ільнянога семя і інш.