Інтэрактыўная гадзіна “Агністае крыжаванне”, якая праходзіць на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы”, створыць момант загадкавасці: а што ў куфэрку? А там –жыццё нашых продкаў. Дакладней, тое, з дапамогай чаго аберагалі жытло, сваю сям’ю.
Акрамя таго, пазнаёмімся з абрадам “агністага крыжавання”, у аснове якога – свечка і яе полымя. Менавіта свечка становіцца сімвалам пазнавальнага занятка і напаўняе атмасферна-этнаграфічную гасцёўню водарам лета, мёду і незвычайнай цеплынёй.