/ Навіны / Інструмент для пускання крыві

Інструмент для пускання крыві

У экспазіцыі “Скарбы археалогіі”, што размясцілася на 6 паверсе паўднёва-заходняй вежы Лідскага замка, можна ўбачыць рэдкую знаходку – інструмент для пускання крыві XIV-XVII ст. Стрыжань прамавугольны ў сячэнні, даўжынёй 15 см з адточанай дзюбкай.

У Беларусі знойдзены дзве такія рэчы – у Лідскім замку і ў Мсціславе.

Кроў пускалі звычайна, удараючы вастрыём у вену – па ўнутранай частцы выцягнутай рукі. Перад ударам рука клалася на кій, які служыў апорай, і вышэй локця моцна перавязвалася. Часам кроў пускалі і з нагі.

Спіс хвароб, ад якіх лячыла кровапусканне, вельмі шырокі – ад мігрэні, газаў у страўніку і да эпілепсіі. Кровапусканнем праветрывалі жылы, астуджаючы гарачачнае цела. Усе прастуды і інфекцыі, уключаючы халеру і чуму, абавязкова лячылі кровапусканнем. Практыкавалася аж да пачатку XX ст.

Прэзентацыя артэфакта адбылася ў Лідскім замку 13 верасня 2024 г. у Міжнародны дзень цырульніка. Кожны сярэднявечны цырульнік з лёгкасцю не толькі стрыг і галіў, але і рваў зубы і пускаў кроў.

Літаратура

1. Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 4. Помнікі XIV-XVIII стст. / В. М. Ляўко, М. Ф. Гурын, Ю. А. Заяц і інш., Пад рэд. В. М. Ляўко і інш. –  Мн.: “Беларуская навука”, 2001. – 596 с.: іл.
2. Краўцэвіч А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV- XVIIIстст. : Планіроўка, культурны слой. – Мн.: Навука і тэхніка [Электронны рэсурс] 1991. – 171 с. – Рэжым доступа: https://knihi.com.– Дата доступа: 27.10.23
3. Кровь предков: история кровопускания и его значение в медицине прошлого [Электронны рэсурс]- Рэжым доступу: https://fishki.net/3446279-krovy-predkov-istorija-krovopuskanija-i-ego-znachenie-v-medicine-proshlogo.html- Дата доступу: 24.11.23
4. Памяць: Ліда. Лідскі р-н : Гіст.- дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі/Рэдкал.: В. Г. Баранаў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч.- Мн.: Беларусь, 2004. – 566 с.: іл.
5. Памятник архитектуры XIVвека. Замок в г. Лида. Археологический отчёт о полевых исследованиях в июле – августе 1977г. Книга №1.
6. Памятник архитектуры XIVвека. Замок в г. Лида. Археологический отчёт о полевых исследованиях в июле – августе 1977г. Фотофиксация археологических находок. Книга VIII.
7. Памятник архитектуры XIVвека. Замок в г. Лида. Археологический отчёт о полевых исследованиях в июле – августе 1977г. Рисунки археологических находок. Книга IV.