Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі супрацоўнікі музея падрыхтавалі інфармацыйны агляд «Са святам Кастрычніка!».
Нават калі не ведаеш тэматыкі, то, трапіўшы ў залу, адразу здагадаешся: тут усё з савецкага часу, таму што не адна эпоха ў гісторыі нашай краіны не была такой чырвонай. Чырвоныя сцягі, чырвоныя вымпелы, чырвоныя гальштукі, чырвоныя значкі, чырвоныя гваздзікі…
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены выявы Леніна. Правадыр сусветнага пралетарыяту, стваральнік першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы, без перабольшвання быў сімвалам той эпохі. З біяграфіяй правадыра і яго жыццёвым шляхам знаёміць рознай тэматыкі літаратура.
Асобнае месца ў экспазіцыі займаюць дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія арганізацыі савецкага часу, а дакладней іх атрыбуты – акцябронак, піянер, камсамолец і камуніст.
Пра жыццё лідчан у савецкі час расказваюць выставачныя экспанаты. Сярод іх вымпелы за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве ў розных галінах, рапарты аб выканані чарговых планаў пяцігодак і шмат іншых прадметаў.
Запаршае наведаць музей на вуліцы Перамогі, 37а