22 красавіка ў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” адбылася чарговая навукова-практычная канферэнцыя “ІХ ЛІДСКІЯ ЧЫТАННІ”. На гэты раз даклады былі зачытаны на тэму “Лідчына ў мастацкай літаратуры”. Сярод удзельнікаў былі супрацоўнікі і чытачы ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, краязнаўцы і пісьменнікі Лідскага раёна, настаўнікі і навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Прыняў удзел у канферэнцыі і навуковы супрацоўнік ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” Алесь Хітрун з дакладам “Чарговая разгадка загадкавай асобы Валянціна Таўлая ў творах мастацкай літаратуры”.
/ Навіны / “ІХ Лідскія чытанні”