Галіцкі Кузьма Мікітавіч (12.10.1897 – 14.03.1973) – савецкі военачальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), генерал арміі (1955).
Нарадзіўся 24 кастрычника 1897 г. у Таганрозе. У войску з 1917 г. – радавы, малодшы унтэр-афіцэр, у Чырвонай Арміі са жніўня 1918 г. Член КПСС з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны, камандаваў узводам, ротай, батальёнам, памочнік начальніка штаба брыгады на Украінскім, Паўднёвым і Паўднёва-Заходнім франтах. Скончыў Вышэйшую стралкова-тактычную школу (1922), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе (1927). Камандаваў дывізіяй у савецка-фінскай вайне. З чэрвеня 1941 г. на Заходнім, Паўночна-Заходнім, Калінінскім, 1 Прыбалтыйскім, 3-ім Беларускім франтах: камандзір 24 дывізіі, намеснік камандуючага, камандуючы 3. Ударнай, 11 гвардзейскай арміі. Удзельнік абароны Ліды.
З успамінаў К. М. Галіцкага, былога камандзіра 24-ай Самара-Ульянаўскай двойчы Чырвонасцяжнай дывізіі: “Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 24-я Самара-Ульянаўская дывізія дыслацыравалася ў Маладзечна. 22 чэрвеня 1941 г. 24-ая Самара-Ульянаўская была перададзена ў падпарадкаванне 21-му стралковаму корпусу і атрымала загад перадыслакавацца ў раён г. Ліды. Да 25 чэрвеня часткі дывізіі дасягнулі населеных пунктаў Трабы-Суботнікі і ўступілі ў бой з 19-ай танкавай дывізіяй праціўніка пад камандаваннем генерала Гота. Нямецкая дывізія праз населенныя пункты Вішнева і Валожын імкнулася прарвацца да Мінска. У гэтым жа раёне скінуты авіядэсант у 200 чалавек. У першым жа баі дэсант быў знішчаны разведвальным батальёнам 24-ай дывізіі. На працягу 25-28 чэрвеня дывізія вяла жорсткія баі. У першы дзень вораг пакінуў на полі многа падбітых танкаў і іншай баявой тэхнікіі быў адкінуты на 6-8 кіламетраў. Але фашысты падцягнулі свае мотастралковыя дывізіі, каб акружыць нашу дывізію з боку Ліды і Ашмян. Гэтыя абставіны прымусілі ўвесці ўвесці ў бой зноў сфарміраваную танкавую групу ў складзе 36 машын, з іх 8 танкаў КВ і 28 машын Т-26. Кінутая ў контрнаступленне танкавая група адбіла ворага і адкінула на поўдзень Валожына. Так дывізія ваявала да 29 чэрвеня, аказаўшыся ў глыбокім тыле ворага.
У ноч з 28 на 29 чэрвеня на нарадзе камандзіраў часцей і старшых афіцэраў было прынята рашэнне з баямі прабіраца на ўсход у напрамку Негарэлае – Бабруйск – Жлобін – Гомель, выйсці з акружэння і злучыцца з часцямі Чырвонай Арміі дзесьці на ўсходнім беразе Дняпра. На працягу 24 дзён дывізія выходзіла з акружэння, пастаянна ўступаючы ў баі з праціўнікам, наносячы яму адчувальныя страты ў тэхніцы і жывой сіле”.
Удзельнік абароны Гомеля, бітвы пад Масквой, Вялікалуцкай, Гомельскай, Гарадоцкай, Беларускай аперацый. Удзельнічаў ва Усходне-Прускай аперацыі, у тым ліку штурму Кёнінгсберга, крэпасці Пілаў (Балтыйск).
Герой Савецкага Саюза (1945 г.)
Пасля вайны камандуючы Асобай Прыкарпацкай, Адэскай, Закаўказскай ваеннымі акругамі, Паўночнай групай савецкіх войскаў у Польшчы. Генерал арміі (1955). У Савецкай Арміі да 1962 г. Старшыня Ваенна-навуковага таварыства пры ЦДСА. Дэпутат Вярхоўнай Савета СССР (1946-1962).
Аўтар кніг “У баях за Усходнюю Прусію: Запіскі камандарма” (1973).
Ганаровы грамадзянін г. Ліда (1966).
Неаднаразова прыязжаў у Ліду на ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя вызваленню горада ад фашысцкіх захопнікаў, на адкрыццё помнікаў. Удзельнічаў у засыпцы і ўрачыстым адкрыцці Кургана Бессмяроцця ў Лідзе.
Яго імем названы вуліцы ў Гарадку, Лідзе, Маладзечне.
Рашэннем № 86 Выканаўчага камітэта Лідскага гарадскога Савета дэпутатаў “Аб пераіменаванні вуліц і завулкаў годада” ад 30 мая 1973 г. вуліцу 3 Маскоўскую пераіменавалі ў вуліцу імя Галіцкага Кузьмы Мікітавіча, былога камандзіра 24–ай стралковай дывізіі, якая вызначылася ў баях за г. Ліду ў першыя дні вайны.