9 лістапада на базе выстаўкі “Ліда ў гады забытай вайны” прайшла Гадзіна памяці “Вайну, якую не забыць”, прысвечаная 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны. Удзельнікамі дадзеннага мерапрыемства сталі вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа № 11” г. Ліда. Перад вучнямі выступіў благачынны Лідскай царкоўнай акругі пратаіерэй Расціслаў Салаўёў, які на прыкладах паказаў ролю царквы ў гады вайны. Для наведвальнікаў ствонары інтэрактыўныя зоны, на якіх можна пазнаёміцца з жыццём у горадзе ў час акупацыі.
Выстаўка знаёміць з падзеямі Першай сусветнай вайны на Лідчыне. Вашай увазе прадстаўлены дакументы, паштоўкі, копіі фатаграфій, фотаапараты, прадметы побыту, асабістыя рэчы жыхароў горада. Для наведвальнікаў створаны інтэрактыўныя зоны, на якіх можна пазнаёміцца з жыццём у горадзе падчас акупацыі.