/ Навіны / Гадзіна памяці «Чуваць здалёк званы Хатыні…»

Гадзіна памяці «Чуваць здалёк званы Хатыні…»

22 сакавіка спаўняецца 81 год з дня Хатынскай трагедыі.

У гэты дзень у музеі на базе часовай экспазіцыі «Вайна. Перамога. Памяць» прайшлі гадзіны памяці «Чуваць здалёк званы Хатыні…»

Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі вучні ДУА «Гудская базавая школа», ДУА «Ліцэй № 1 г. Ліды», студэнты ГрДУ імя Я. Купалы. Перад прысутнымі выступіла памочнік пракурора Лідскага раёна Дар’я Еўсевіцкая. Дар’я Аляксандраўна расказала пра расследванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прывяла прыклады шматлікіх фактаў зверстваў і здзекаў фашыстаў і іх памагатых над мірнымі жыхарамі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Старшы навуковы супрацоўнік музея Наталля Валынец прадставіла мультымедыйную прэзентацыю, якая пазнаёміла прысутных з «Сёстрамі Хатыні Лідскай зямлі».

Удзельнікі мерапрыемства маглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе.