/ Фотасправаздачы / Фотасправаздача з адкрыцця выставы «Гартаючы старонкі мінулага»

Фотасправаздача з адкрыцця выставы «Гартаючы старонкі мінулага»

5 лістапада ў літаратурным аддзеле музея пачала работу выстава «Гартаючы старонкі мінулага», прысвечаная 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першыя наведвальнікі выставы змаглі вярнуцца назад – у СССР. Яны разважалі пра ідэалогію вялікай краіны, якая выхавала мільёны акцябрат, піянераў, камсамольцаў і членаў КПСС, дзяліліся ўспамінамі аб тым, як уступалі ў камсамол, ездзілі на цаліну, удзельнічалі ў дэманстрацыях 7 лістапада.