У Лідскім замку напярэдадні навагодніх святаў пачаў сваю працу квэст “Зачараванае сэрца Лідзіі”. Першымі яго ўдзельнікамі сталі вучні СШ № 9 (горад Ліда). Дзеці паспяхова прайшлі квэст, дапамаглі «выратаваць сэрца Лідзіі», а таксама сустрэліся з Дзедам Марозам і атрымалі падарункі.
Для ўсіх жадаючых квэст будзе працаваць па папярэдніх заяўках да 20 студзеня 2019 года. Запрашаем акунуцца ў навагоднюю казку разам з намі!