1 лютага 2019 года ў выставачнай зале Лідскага замка адкрылася выстаўка «Гарадскія замалёўкі», прымеркаваная да Года малой радзімы.
На выстаўцы прадстаўлены 17 творчых работ вучняў малодшых класаў ДУА «Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў» з выявамi помнікаў архітэктуры горада Ліды.