4 студзеня ў музеі адкрылася выстаўка “Гады выпрабаванняў, надзей і дасягненняў” і прайшло ўрачыстае мерапрыемства “Іх праца на карысць Радзімы”, прысвечаныя 100-годдзю з дня ўтварэння БССР.
На мерапрыемстве прысутнічалі заслужаныя работнікі БССР, ганаровыя грамадзяне Лідскага раёна, жыхары Лідчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі розных прафесій, якія добрасумленна працавалі кожны на сваім працоўным месцы на карысць нашага раёна.
Увазе гасцей была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя “Гады выпрабаванняў, надзей і дасягненняў”, якая пазнаёміла з першым і другім абвяшчэннем ССРБ, уз’яднанні Заходняй і Усходняй Беларусі, Вялікай Айчыннай вайной і аднаўленні Ліды ў мірны час.