Напярэдадні Дня Святога Валянціна Лідскі гісторыка-мастацкі музей правёў фотаконкурс «Усё пачынаецца з кахання».
Удзельнікам было прапанавана сфатаграфавацца з каханым у Лідскім замку, і з 1 па 12 лютага размясціць фота ў сацыяльных сетках, адзначыўшы акаўнты музея.
14 лютага ўсе ўдзельнікі праекту былі запрошаны ў Лідскі замак на ўручэнне падарункаў.
Партнёрамі выступілі ТАА «ЗИКО», ААТ «Шклозавод «Нёман», ф-л «Лідскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам», Алена Краўчанка і майстэрня падарункаў «Творческий ларец».