Прадметы ў зборы Лідскага музея размеркаваны па 25-ці калекцыях. Адна з іх – «Фалерыстка».
У склад калекцыі ўваходзяць медалі, ордэны, ордэнскія планкі, знакі, а таксама значкі.
Фалерыстыка – адно з самых распаўсюджаных хобі ў свеце. А значкі – бадай самы цікавы прадмет для калекцыянавання ў савецкія часы. Гэтаму спрыяла невялікая цана і разнастайная тэматыка. Новыя “экспанаты” для калекцый выпускалі да пэўных падзей, у памяць аб знакавых будоўлях, у гонар гарадоў. Наборы значкоў можна было купіць у любым кіёску сеткі “Саюздрук”.
У зборы Лідскага музея захоўваецца больш за тысячу значкоў. Некаторыя з іх, прысвечаныя майскім святам, вы можаце ўбачыць на фотаздымках.
P.S. Даследчыкі лічаць, што захапленне калекцыянаваннем развівае пазнавальную сферу, выхоўвае акуратнасць і дапытлівасць. Адзначаецца, што калекцыянеры менш схільныя да рызыкі развіцця дэпрэсій і псіхічных расстройстваў.